Акрэслілася кола магчымых супернікаў, якія могуць трапіцца беларускім клубам у трэцім раўндзе кваліфікацыі Лігі канферэнцый
Матчы другога раўнду стартуюць толькі заўтра, але сёння пройдзе лёсаванне трэцяга раўнду.
Фота: Uefa.com
Нагадаем, што чэмпіён Беларусі «МЛ Віцебск» выбыў з кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, але працягне барацьбу ў Лізе канферэнцый, яго супернікам будзе чарнагорская «Суцьеска». Мінскае «Дынама» згуляе з азербайджанскім «Нефтчы», а БАТЭ са швейцарскім «Сьёнам».
Напярэдадні лёсавання, якое пройдзе сёння а 15-й, УЕФА разбіла клубы на міні-групы, і супернікі могуць трапіцца з гэтага кола.
Так пераможца двубою «МЛ Віцебск» — «Суцьеска» згуляе з пераможцам параў «Фларыяна» (Мальта) — «Дрыта» (Косава) або «Борац» (Боснія) — «Петракуб» (Малдова).
БАТЭ, калі пройдзе швейцарскі «Сьён», згуляе з пераможцам адной з наступных параў:
- «Зімбру» (Малдова) — «Ноа» (Арменія)
- «Партызан» (Бялград, Сербія) — «Страсэн» (Люксембург)
- «Універсітаця» (Клуж, Румынія) — «Бран» (Нарвегія)
- «Хапаэль» (Тэль-Авіў, Ізраіль) — «Лудагорац» (Балгарыя)
Мінскае «Дынама», калі пройдзе «Нефтчы», з адным з пераможцаў параў:
- «Жалезнічар» (Сербія) — «Брага» (Партугалія)
- «Пакш» (Венгрыя) — «Панацінаікас» (Грэцыя)
- «Лугана» (Швейцарыя) — «Дукаджыні» (Косава)
- АЕК (Ларнака, Кіпр) — «Бейтар» (Іерусалім Ізраіль)
Дакладная пара супернікаў вызначыцца сёння а 15-й.
Матчы 2‑га раўнду пройдуць 22‑23 і 29‑30 ліпеня, трэцяга раўнду — 6 і 13 жніўня. Каб трапіць у асноўны раўнд еўракубкаў, трэба прайсці не толькі трэці раўнд, але і чацвёрты так званы плэй-оф кваліфікацыі.