БЕЛ Ł РУС

У Мінску прадаюць працуючы медцэнтр

20.07.2026 / 11:46

Nashaniva.com

Гаворка ідзе пра медыцынскі цэнтр у ЖК «Левада».

Фота тут і далей: Realt

Сталічны медыцынскі цэнтр «Аксаміт» выставілі на продаж. Ён быў зарэгістраваны 10 гадоў таму і знаходзіцца на першым паверсе жылога дома на вуліцы Стадыённай, паведамляе Office Life.

У аб'яве сказана, што гэта прыбытковы бізнэс з адладжанымі працэсамі, лаяльнай кліенцкай базай і стабільным грашовым патокам. У продаж уключана ўсё: ад брэнда і 11 ліцэнзій да сучаснага абсталявання і мэблі. Прычым памяшканне на 202,5 квадрата знаходзіцца ў прыватнай уласнасці, што «здымае рызыкі арэнды і павышае інвестыцыйную прывабнасць».

За медцэнтр хочуць 4,2 млн рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула