Маленькая дзяўчынка зрабіла ў Віцебску фотабудку, якая ўсіх замілавала ФОТАФАКТ
Па партрэты стаяла чарга.
Фота: Threads
Мілую фотабудку заўважылі ў Віцебску на вуліцы Суворава.
Яе з кардону змайстравала маленькая дзяўчынка і малявала там за два рублі партрэты ахвотным. А пасля партрэт выпадаў праз адтуліну, як у сапраўднай фотабудцы.
«Мастачку завуць Саша. Ёй гадоў 8—10, напэўна. Будку зрабіла сама. З ахвотных атрымаць партрэт стаяла чарга», — напісала ў Threads пра будку наведвальніца фестывалю «Славянскі базар» і дадала, што гэта было найлепшае на фестывалі.
Фота: Threads