БЕЛ Ł РУС

Міністр абароны Літвы: Пуціну патрэбна новая перамога, і ён глядзіць на краіны Балтыі і Польшчу

20.07.2026 / 12:17

Nashaniva.com

Паколькі Расія не здольная атрымаць перамогу ў вайне супраць Украіны, Крэмль шукае альтэрнатыўны варыянт перамогі і цяпер разглядае Балтыйскі рэгіён і Польшчу як найбольш верагодную наступную мэту.

Робертас Каўнас (у цывільным пінжаку) на святкаванні Дня аднаўлення незалежнасці Літвы (11 сакавіка) ў Вільні, фота з яго фэйсбука

Паводле слоў міністра абароны Літвы, вайна ва Украіне развіваецца не так, як планавала Расія. Расіяне не могуць перамагчы, а выбухі сёння ўжо адбываюцца на тэрыторыі самой Расіі, пры гэтым назіраецца дэфіцыт паліва. Расійскае грамадства, падкрэсліў ён, ужо ставіць пад сумнеў рэжым Крамля, пытаючыся, чаму гэта адбываецца і дзе абяцаная перамога, піша «Украінская праўда».

«Крамлю, Пуціну, патрэбна новая эскалацыя, нейкая новая перамога, і ў гэтым выпадку найбліжэйшай мэтай з'яўляюцца Балтыйскі рэгіён і Польшча», — сказаў ён.

Яго заява прагучала пасля таго, як прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа ў інтэрв'ю агенцтву BNS пацвердзіў паведамленні, якія некалькі тыдняў таму з'явіліся ў замежных СМІ. Паводле іх, Расія планавала правакацыі ў Польшчы або краінах Балтыі, каб праверыць адзінства НАТА.

Паводле слоў прэзідэнта, такая ацэнка грунтуецца на разведвальных даных і датычыцца магчымых расійскіх атак на крытычную інфраструктуру ў рэгіёне, якія могуць быць здзейснены як з выкарыстаннем звычайных вайсковых сродкаў, так і з дапамогай так званых гібрыдных метадаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула