БЕЛ Ł РУС

Былы кіраўнік Салігорска, які ледзь уратаваўся ад турмы, робіць кар'еру ў сістэме Мінгарвыканкама

22.07.2026 / 12:01

Nashaniva.com

47‑гадовы Алег Паскробка ўзначаліў новую дзяржаўную арганізацыю — Разлікова-інфармацыйны цэнтр Мінгарвыканкама.

Алег Паскробка

Нядаўна створанае прадпрыемства «Разлікова-інфармацыйны цэнтр Мінгарвыканкама» ўзначаліў 47‑гадовы чыноўнік Алег Паскробка.

Разлікова-інфармацыйны цэнтр Мінгарвыканкама з'явіўся ў чэрвені 2026 года, ён аб'яднаў у сабе Адзіны разлікова-даведачны цэнтр Мінска (якім раней кіраваў Паскробка) і службу 115.бел. Новая арганізацыя налічвае плату за камунальныя паслугі, а таксама рэгіструе грамадзян.

Алег Паскробка нарадзіўся ў 1979 годзе ў Пружанах. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт. Паскробка ўзначальваў Цэнтральны раён Мінска, у 2015‑2017 быў першым намеснікам міністра ЖКГ, а потым стаў старшынёй Салігорскага райвыканкама.

У чэрвені 2019 года Паскробку затрымалі за карупцыйнае злачынства, здзейсненае падчас працы ў міністэрстве ЖКГ. Завялі справу за перавышэнне службовых паўнамоцтваў, а самога чыноўніка адправілі пад хатні арышт.

Як расказаў Belpol, Паскробку так і не асудзілі. Чыноўнік прызнаў віну і адкупіўся ў кратным памеры ў адпаведнасці з артыкулам 88‑1 Крымінальнага кодэкса Беларусі. У лістападзе 2020 года крымінальную справу закрылі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула