БЕЛ Ł РУС

Юдзіт Полгар адмовілася ад прапановы стаць прэзідэнтам Венгрыі

21.07.2026 / 07:16

Nashaniva.com

Легендарная венгерская шахматыстка Юдзіт Полгар адмовілася ад прапановы прэм'ер-міністра Петэра Мадзьяра балатавацца на пасаду прэзідэнта краіны, піша Euronews.

Юдзіт Полгар, фота з яе інстаграм

Полгар заявіла, што не гатовая ўзяць на сябе адказнасць за аб'яднанне грамадства, якое застаецца глыбока падзеленым. Пра тое, што шахматыстка адхіліла прапанову прэм'ер-міністра, паведаміў сам Петэр Мадзьяр.

«Я не адчуваю ў сабе сіл узяць на сябе гістарычную адказнасць за аб'яднанне падзеленай нацыі, таму не магу прыняць гэтае запрашэнне», — напісала яна ў сацыяльных сетках, падзякаваўшы за давер.

Мадзьяр прызнаў, што паспяшаўся з публічным абвяшчэннем яе кандыдатуры, не дачакаўшыся канчатковага рашэння шахматысткі. Нягледзячы на адмову, ён падкрэсліў, што і надалей высока цэніць спартсменку і спадзяецца на яе ўдзел у развіцці краіны ў іншай ролі.

Юдзіт Полгар лічыцца наймацнейшай шахматысткай у гісторыі.

Яна адзіная жанчына, якой удалося ўвайсці ў першую дзясятку сусветнага рэйтынгу сярод мужчын, а таксама першай сярод жанчын пераадолець мяжу ў 2700 пунктаў рэйтынгу Elo.

За сваю кар'еру яна перамагала многіх наймацнейшых шахматыстаў свету, у тым ліку Гары Каспарава і Барыса Спаскага.

Чытайце таксама:

Прэзідэнтам Венгрыі можа стаць вядомая шахматыстка Юдзіт Полгар

Каментары да артыкула