Сілавікі сталі больш маніторыць тыкток і трэдс
«Ужо ёсць факты прыцягнення да крымінальнай адказнасці за публікацыі».
Скрыншот СТБ
Следчы камітэт узмацніў кантроль за кантэнтам у Threads і TikTok, паведаміў на СТБ афіцыйны прадстаўнік СК Аляксандр Сухадольскі.
«Ужо ёсць факты прыцягнення да крымінальнай адказнасці за публікацыі — гэта распальванне сацыяльнай варожасці і варажнечы, загадзя ілжывыя паведамленні аб небяспецы», — адзначыў Сухадольскі.
У якасці прыкладу фэйку ён згадаў пост пра тое, што з акна БНТУ нібыта выпаў і разбіўся насмерць студэнт. Неўзабаве гэты ананімны пост быў выдалены, а сама інфармацыя не пацвердзілася (высветлілася, што там на вуліцы стала кепска 60‑гадоваму мужчыну, яго не змаглі ўратаваць). Аўтара, як можна меркаваць, не знайшлі.