БЕЛ Ł РУС

ДТЗ у Буда-Кашалеўскім раёне: адзін чалавек загінуў, сем пацярпелі

21.07.2026 / 13:59

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося сёння каля 10‑й раніцы на дарозе мяжа Расіі — Віцебск — Гомель — мяжа Украіны.

Адбылося сутыкненне аўтамабіляў Renault і Jetta VS7, паведамляе прэс-служба МУС.

У выніку ДТЗ загінула 65‑гадовая пасажырка аўтамабіля Renault. Шпіталізаваны 41‑гадовая кіроўца, мужчына (яго ўзрост высвятляецца), а таксама двое дзяцей — 16 і 11 гадоў.

З аўтамабіля Jetta VS7 у медыцынскую ўстанову дастаўлены 45‑гадовая кіроўца, 53‑гадовы пасажыр і 12‑гадовая дзяўчынка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула