БЕЛ Ł РУС

Хлопчык выпіў бензін і трапіў у бальніцу

21.07.2026 / 14:19

Nashaniva.com

Няшчасце здарылася ў вёсцы Хатляны Уздзенскага раёна ў суботу.

Фота: zorkanews.by

Бацька дзіцяці знайшоў сына з ёмістасцю з-пад бензіну ў руках. Хлопчык паспеў зрабіць адзін глыток, піша «Мінская праўда».

Бацькі адразу звярнуліся па медыцынскую дапамогу ва Уздзенскую цэнтральную раённую бальніцу. Пасля першаснага агляду брыгада хуткай дапамогі даставіла хлопчыка ў суправаджэнні маці ў Мінск для далейшага абследавання і лячэння.

Папярэдні дыягназ — хімічны апёк стрававода. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула