БЕЛ Ł РУС

Урад Расіі заявіў пра «частковую стабілізацыю» рынку паліва

21.07.2026 / 15:22

Nashaniva.com

Але ў частцы рэгіёнаў сёння захоўваецца напружаная сітуацыя.

Урад Расіі заявіў пра «частковую стабілізацыю» рынку паліва. Пра гэта заявіў віцэ-прэм’ер Аляксандр Новак, паведамляе ТАСС.

Паводле яго слоў, эфект далі меры па забароне экспарту нафтапрадуктаў, насычэнні рынку за кошт імпарту, а таксама павелічэнні аб’ёмаў вытворчасці і пераносе тэрмінаў рамонту заводаў.

«Мы бачым, што гэтыя меры даюць свае вынікі і рынак ужо часткова стабілізуецца. У многіх рэгіёнах здымаюцца абмежаванні, і гэта бачна па колькасці дзейных заправачных станцый, па скарачэнні чэргаў», — адзначыў Новак.

Паводле яго слоў, у частцы рэгіёнаў «сёння захоўваецца напружаная сітуацыя», і ў ручным, адрасным рэжыме з кампаніямі абмяркоўваецца, як забяспечыць гэтыя рэгіёны неабходнымі аб’ёмамі нафтапрадуктаў, піша «Дождь».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула