БЕЛ Ł РУС

Аўташколы могуць чакаць змены

22.07.2026 / 11:25

Nashaniva.com

У аўташколах могуць змяніць праграмы навучання, каб зменшыць колькасць аварый з новаспечанымі кіроўцамі.

Гэта абмяркоўвалі на пасяджэнні Пастаяннай камісіі па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху пры Саўміне.

У аўташколах прапануюць павялічыць колькасць гадзін практычных заняткаў, выкарыстоўваць інтэрактыўныя навучальныя трэнажоры, вучыць дзеянням у экстрэмальных сітуацыях.

На пасяджэнні абмяркоўвалі таксама ДТЗ, якія здараюцца праз выхад дзікіх жывёл на дарогі. Такія аварыі найчасцей здараюцца з суботы па панядзелак.

Каб іх было меней, будуць актыўней выкарыстоўваць розныя інжынерныя сродкі, якія не даюць жывёлам выходзіць на праезную частку. Гэта сеткаватыя агароджы і сістэмы адпужвання (святлавы, шумавыя, лазерныя). Плануюць ставіць і больш папярэджанняў для кіроўцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула