БЕЛ Ł РУС

Лаўроў заявіў, што заўтра сустрэнецца з Рубіа

22.07.2026 / 12:32

Nashaniva.com

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў і дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа дамовіліся аб сустрэчы, якая адбудзецца заўтра. Пра гэта паведаміў сам Лаўроў па выніках удзелу ў мерапрыемствах АСЕАН на Філіпінах.

Лаўроў і Рубіа падчас сустрэчы на Алясцы ў жніўні мінулага года. Фота: Julia Demaree Nikhinson / AP

«Сустрэча ўжо ўзгодненая. Учора мы коратка пабачыліся з Марка Рубіа падчас прыёму і пацвердзілі: заўтра яна адбудзецца ў першай палове дня», — сказаў Лаўроў.

У маі яны стэлефаноўваліся двойчы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула