Прызначаны новы начальнік Генштаба УСУ
Начальнікам Генеральнага штаба стане генерал-маёр Ігар Скібюк, паведаміў Уладзімір Зяленскі.
«Гэта вельмі вопытны вайсковец, які разам з новым Галоўнакамандуючым Узброеных сіл Украіны Міхаілам Драпатым плячо ў плячо абараняў Украіну», — напісаў прэзідэнт Украіны.
«Важна, каб усе складнікі нашай арміі і надалей дзейнічалі абсалютна зладжана. Таксама мы разам вызначылі, як у далейшым Аляксандр Сырскі і Андрэй Гнатаў будуць служыць справе абароны нашай дзяржавы», — гаворыцца ў заяве Зяленскага.
На гэтай пасадзе Скібюк заменіць Андрэя Гнатава.