«Выглядае як цацка». На Гродзеншчыне заўважылі міні-электрамабіль з Кітая
Жыхар Гродзенскай вобласці Аляксандр заўважыў на мясцовай паркоўцы незвычайны аўтамабіль. Фота мужчына выклаў у свой акаўнт Threads, піша Blizko.by.
«Вось што мне зранку падняло настрой. Яна настолькі маленькая, што выглядае як цацка», — падпісаў публікацыю аўтар.
У аб'ектыў карыстальніка трапіў кампактны кітайскі электрамабіль FAW Bestune Xiaoma, таксама вядомы як Bestune Pony. Гэта хуткі трохдзверны сіцікар даўжынёй роўна 3 метры, створаны спецыяльна для шчыльнага гарадскога трафіку і забяспечаны кандыцыянерам ды камерай задняга віду.
У Беларусі такія міні-электракары прадаюцца па цане каля 7 — 7,5 тысяч даляраў (каля 20—22 тысяч рублёў).
Чытайце таксама:
Тры аўтамабільныя брэнды з найгоршымі кіроўцамі: ці ёсць вашая машына ў спісе?
Dongfeng выпусціў спецыяльную серыю электрамабіляў з беларускім арнаментам
Мінчук вынайшаў спосаб рэгулярна карыстацца каршэрынгавамі «Тэсламі» задарма