БЕЛ Ł РУС

Мінскае «Дынама» перамагло «Нефтчы» ў кваліфікацыі Лігі канферэнцый, хоць прайгравала 0:2

22.07.2026 / 21:38

Nashaniva.com

Мінскае футбольнае «Дынама» з валявой перамогі пачало выступленне ў другім кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый, абыграўшы ў першым матчы азербайджанскі «Нефтчы» з лікам 4:2.

Карэн Варданян зрабіў у гэтым матчы дубль

Сустрэча адбылася 22 ліпеня ў Баку. Пачатак матча склаўся для мінчукоў вельмі няўдала. Ужо на 2‑й хвіліне гаспадароў наперад вывеў Эмін Махмудаў, а на 8‑й хвіліне пасля аўтагола Аляксандра Сялявы лік стаў 2:0 на карысць «Нефтчы».

Аднак яшчэ да перапынку «Дынама» здолела скараціць адставанне. На 36‑й хвіліне вызначыўся Карэн Варданян.

Адразу пасля перапынку мінчукі зраўнялі лік: на 47‑й хвіліне гол забіў Яўген Малашэвіч. Яшчэ праз дзесяць хвілін Варданян аформіў дубль і вывеў «Дынама» наперад. Канчатковы вынік на 77‑й хвіліне ўстанавіў Гулжыгіт Алыкулаў.

У выніку мінскае «Дынама» атрымала валявую перамогу з лікам 4:2, адыграўшы два мячы пасля няўдалага старту сустрэчы.

Матч у адказ паміж камандамі адбудзецца 30 ліпеня ў Балгарыі, на намінальна хатнім для «Дынама» полі.

Чытайце таксама:

Міжнародная асацыяцыя спартыўнай прэсы назвала дзесяць найлепшых футбалістаў чэмпіянату свету

У беларускі клуб пераходзіць гуляць адзін з удзельнікаў нядаўняга мундыялю

Сталі вядомыя магчымыя супернікі беларускіх клубаў у трэцім раўндзе Лігі канферэнцый

Каментары да артыкула