БЕЛ Ł РУС

У Віцебску гадавалая дзяўчынка выпіла шклоачышчальнік

22.07.2026 / 21:48

Nashaniva.com

У Віцебску гадавалая дзяўчынка трапіла ў бальніцу пасля таго, як выпіла сродак для мыцця шкла. Інцыдэнт адбыўся 19 ліпеня, паведамілі ў Следчым камітэце.

Фота ілюстрацыйнае

Маці дзяўчынкі мыла балконныя дзверы і пакінула бутэльку са сродкам на падваконніку. У гэты час дзіця знаходзілася на канапе. Калі жанчына на імгненне адвярнулася, дзяўчынка дацягнулася да бутэлькі, узяла яе і пачала высмоктваць вадкасць праз распыляльнік.

Маці адразу выклікала хуткую дапамогу.

Дзіця тэрмінова шпіталізавалі. Медыкі правялі неабходныя працэдуры. Паводле інфармацыі дактароў, цяпер жыццю і здароўю дзяўчынкі нічога не пагражае.

Чытайце таксама:

У Дзяржынскім раёне ў ДТЗ пацярпела гадавалае дзіця

У Краснаполлі дзеці спрабавалі паўтарыць лайфхак з інтэрнэту: хлопчык атрымаў траўмы

Хлопчык выпіў бензін і трапіў у бальніцу

Каментары да артыкула