БЕЛ Ł РУС

Беларуская чыгунка пусціць з Мінска ў Гомель больш умяшчальныя цягнікі

22.07.2026 / 22:28

Nashaniva.com

Беларуская чыгунка з 23 ліпеня павялічвае колькасць месцаў у цягніках міжрэгіянальных ліній бізнэс-класа, якія курсіруюць па маршруце Мінск — Гомель — Мінск. Для гэтага цягнікі будуць хадзіць здвоенымі саставамі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Office Life

Ужо з 23 ліпеня ў такім фармаце пачне курсіраваць цягнік № 708 Мінск — Гомель. З 24 ліпеня здвоенымі саставамі будуць таксама хадзіць цягнікі № 707 Гомель — Мінск і № 709/710 Мінск — Гомель — Мінск.

У далейшым рух здвоеных цягнікоў будзе арганізаваны па наступным графіку:

Такое рашэнне прынята для павелічэння колькасці даступных месцаў на найбольш запатрабаваным маршруце.

Чытайце таксама:

На ўчастку Мінск — Асіповічы на два дні зменіцца расклад руху цягнікоў

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку

Белчыгунка цалкам аднавіла працу ўсіх цягнікоў гарадскіх ліній

Каментары да артыкула