БЕЛ Ł РУС

У порце Новарасійска забаранілі рух суднаў уначы

22.07.2026 / 23:29

Nashaniva.com

У галоўным расійскім порце ў Новарасійску ўвялі часовую забарону на рух суднаў ноччу — з поўначы да 5:00. Паводле інфармацыі крыніц у збожжавай галіне, на якую спасылаецца Reuters, такое рашэнне прынялі пасля атак украінскіх беспілотнікаў.

Суразмоўцы агенцтва сцвярджаюць, што распараджэнне было перададзена вусна, без афіцыйных дакументаў. Пры гэтым у астатні час порт працягвае працаваць у звычайным рэжыме, а пагрузка і адпраўка збожжа не спыняюцца.

Міністэрства транспарту Расіі і адміністрацыя порта пакуль не каментавалі гэтыя звесткі.

Порт Новарасійска — найбуйнейшы ў Расіі і адзін з ключавых для экспарту збожжа: праз яго праходзіць каля траціны ўсіх расійскіх паставак гэтай прадукцыі за мяжу.

Абмежаванні ўведзеныя пасля таго, як раней у гэтым месяцы былі ўзмоцненыя меры бяспекі ў Азоўскім моры і Керчанскім праліве. Адначасова Новарасійск разглядаецца як магчымы пункт, праз які можа перанакіроўвацца збожжа, што раней адпраўлялася праз парты Азоўскага мора.

Чытайце таксама:

СБУ атакавала чарговы карабель ценявога флоту РФ

Украінцы затапілі каля Новарасійска расійскі памежны карабель

Ва УСУ заявілі пра знішчэнне 19 танкераў у Азоўскім моры. Яны маглі вазіць бензін у Крым

Расія пачала ставіць антыдронавыя «мангалы» на падводныя лодкі Чарнаморскага флоту

Каментары да артыкула