БЕЛ Ł РУС

Рубіа і Лаўроў правялі сустрэчу

23.07.2026 / 08:05

Nashaniva.com

Сустрэча прайшла ў Маніле на палях саміту АСЕАН (Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Ўсходняй Азіі).

Фота: тг Марыі Захаравай

Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў і дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа сустрэліся на палях мерапрыемстваў АСЕАН на Філіпінах. Фатаграфіі і відэа сустрэчы апублікавала ў сваім Telegram-канале афіцыйная прадстаўніца МЗС Расіі Марыя Захарава.

Напярэдадні Лаўроў анансаваў сустрэчу з амерыканскім дзяржаўным сакратаром. Паводле яго слоў, ён планаваў абмеркаваць з Рубіа, які «даволі неадназначна каментаваў вынікі сустрэчы ў Анкорыджы» ў мінулым годзе, у тым ліку пазіцыю ЗША адносна ўрэгулявання канфлікту ва Украіне. 

Сённяшняя сустрэча працягвалася каля паўгадзіны. Лаўроў падчас сустрэчы з дзяржаўным сакратаром ЗША Марка Рубіа «давёў да амерыканскага калегі інфармацыю пра рэальнае становішча спраў на лініі баявога судакранання», а таксама «акцэнтаваў недапушчальнасць далейшага напампоўвання» Украіны ўзбраеннем і заявіў пра «дэстабілізуючую палітыку еўрапейскіх краін». Пра гэта гаворыцца ў заяве МЗС Расіі.

Гэта была чацвёртая двухбаковая сустрэча Лаўрова і Рубіа з 2025 года.

Як адзначаецца ў заяве, Лаўроў «чарговы раз пацвердзіў гатоўнасць расійскага боку да палітыка-дыпламатычнага ўрэгулявання канфлікту» і «прыхільнасць» прапановам, якія «былі вылучаныя амерыканскім бокам» падчас сустрэчы прэзідэнтаў Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа на Алясцы ў жніўні мінулага года.

«На якія расійскі лідар даў сваю згоду», — падкрэсліваецца ў прэс-рэлізе.

У чэрвені Рубіа заяўляў, што падчас саміту на Алясцы абмяркоўваліся «прапановы, але не было дасягнута ніякіх пагадненняў». Паводле яго слоў, калі б у Анкорыджы ўдалося заключыць дамоўленасці, баявыя дзеянні ва Украіне ўжо былі б спыненыя, піша РБК.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула