У Лідзе з-за ўспышкі газапаветранай сумесі ў цыстэрне загінуў рабочы
Трагедыя здарылася яшчэ ў канцы мая, паведамляе Следчы камітэт.
Фота: СК
У рамонтнай майстэрні адной з транспартных кампаній падчас выканання зварачных работ унутры малочнай цыстэрны адбылася ўспышка газапаветранай сумесі.
У 52‑гадовы электрагазазваршчык загінуў на месцы, а яго 23‑гадовы напарнік атрымаў цялесныя пашкоджанні, якія не прывялі да кароткачасовага разладу здароўя.
Следчыя ўстанавілі, што 63‑гадовы адказны за ахову працы начальнік рамонтнай майстэрні даручыў выкананне работ унутры ёмістасці без афармлення нарада-допуску і без правядзення абавязковай дэгазацыі. Перад гэтым у цыстэрне ліквідавалі працёк з дапамогай мантажнай пены, але аналіз паветра на наяўнасць выбухованебяспечных рэчываў не праводзіўся.
У дачыненні да мужчыны заведзеная крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 306 КК(«Парушэнне правілаў аховы працы, якое па неасцярожнасці пацягнула смерць чалавека»).