БЕЛ Ł РУС

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

23.07.2026 / 14:32

Nashaniva.com

Ёй таксама выдадзены пашпарт прыкрыцця.

«Кіберпартызаны» пацвердзілі, што Анжаліка Мельнікава жыве з дзецьмі па адрасе Пятра Мсціслаўца, 24. 

Менавіта на вуліцы Пятра Мсціслаўца ў студзені 2026 года экс-спікерка КР купіла і аформіла на сябе яшчэ адну кватэру ЖК «Маяк Мінска» ў мікрараёне Усход. 

Пятра Мсціслаўца, 24

Ёй выдадзены пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Аляксееўны Радзівонавай, год нараджэння — 02.02.1990. Мельнікава перыядычна карыстаецца гэтым дакументам, каб схаваць сваю асобу.

«Кіберпартызаны» зазначаюць, што Мельнікава сапраўды жывая і пастаянна пражывае ў Мінску. Наяўнасць «пашпарта прыкрыцця», на думку «Кіберпартызан», дазваляе зрабіць выснову, што незалежна ад матываў сваіх дзеянняў яна пайшла на супрацоўніцтва з КДБ.

Былая спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава знікла ў сакавіку 2025 года.

Апошні раз яе бачылі на Шры-Ланцы, куды ў той жа час прыязджаў Аляксей Лабееў — 32‑гадовы мужчына, з якім у Мельнікавай былі адносіны і які, як высветлілі журналісты, працуе ва Упраўленні вайсковай контрразведкі КДБ.

Пасля яе знікнення ў Польшчы завялі крымінальную справу, але што адбылося з Анжалікай, дагэтуль незразумела.

Праз год у сацсетках з’явіліся яе фатаграфіі з мінскай спартзалы, а бацька прызнаўся «Нашай Ніве», што яна ўжо «даўнавата» ў Беларусі. Іншыя бачылі яе ў «Дана Моле». «Люстэрка» высветліла, што ўжо пасля знікнення Мельнікава набыла дзве кватэры ў Мінску. З трэцяй яе кватэры быў зняты арышт і аформлены падзел маёмасці з былым мужам.

Чытайце таксама:

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Мельнікава двойчы была на паліграфе. Першы раз расплакалася і ўцякла

Каментары да артыкула