БЕЛ Ł РУС

Мельнікава ездзіла ў Беларусь яшчэ ў 2022 годзе

23.07.2026 / 15:11

Nashaniva.com

А яе муж зноў вярнуўся ў Польшчу.

«Кіберпартызаны» даведаліся, што былая спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава вярталася ў Беларусь пасля свайго ад'езду ў 2020 годзе.

3 верасня Мельнікава з мужам выехалі ў Кіеў. У 2021 годзе яны перабраліся ў Беласток.

Але, па звестках «Кіберпартызанаў», Анжаліка часам наведвалася ў Беларусь. Апошні яе візіт быў 14 студзеня 2022 года.

Муж Мельнікавай, які вярнуўся ў Беларусь тады ж, калі знікла Анжаліка, быў там да 6 ліпеня 2025 года. Пасля выляцеў у Дубай, дзе жыў тры месяцы. А потым вярнуўся ў Польшчу.

«Кіберпартызаны» таксама пацвердзілі, што цяпер Мельнікава з дочкамі жыве ў Мінску.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула