БЕЛ Ł РУС

Расіяне скінулі дзве авіябомбы на Славянск: 14 чалавек параненыя

23.07.2026 / 20:35

Nashaniva.com

23 ліпеня расійскія войскі нанеслі авіяўдар па горадзе Славянску ў Данецкай вобласці. На горад былі скінутыя дзве авіябомбы, паведамляе «Украінская праўда».

Фота: Данецкая абласная пракуратура

Паведамляецца, што падчас гэтай атакі 14 чалавек былі параненыя. Паводле звестак кіраўніка Данецкай абласной вайсковай адміністрацыі Вадзіма Філашкіна, пацярпелі людзі ва ўзросце ад 36 да 82 гадоў. 

У выніку атакі былі пашкоджаныя сем шматпавярховых жылых дамоў.

Данецкая абласная пракуратура паведаміла, што па факце ўдару пачата расследаванне. Улады рэгіёна адзначылі, што расійскія войскі працягваюць наносіць удары па населеных пунктах вобласці, ствараючы небяспеку для мірных жыхароў.

Чытайце таксама:

Расія ўдарыла авіябомбай па Паўлаградзе — трое загінулых і дзясяткі параненых

Расія ўдарыла днём па Запарожжы і ваколіцах

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі — чацвёрты і шосты па велічыні

Каментары да артыкула