Маск звязаў завяршэнне баявых дзеянняў ва Украіне з уступкамі для Расіі
«Я ўжо даўно выступаю за мір», — сказаў ён.
Фота: Beata Zawrzel / NurPhoto via Getty Images
Ілан Маск звязаў завяршэнне баявых дзеянняў ва Украіне з уступкамі для Расіі. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю The Economist.
Ён звярнуў увагу, што многія людзі «выдаюць жаданае за сапраўднае, кажуць, што Расія павінна цалкам сысці і гэтак далей, але гэта нерэальна».
Мільярдэр заклікаў быць больш прагматычнымі і не дапусціць, каб канфлікт працягваўся яшчэ тры гады.
«Я ўжо даўно выступаю за мір. Некалькі гадоў таму я напісаў, што сапраўды неабходна пайсці на пэўныя ўступкі Расіі. Гэта не азначае, што я за Расію, я проста быў прагматычным», — сказаў ён.