БЕЛ Ł РУС

Уладзімір Казлоў напісаў раман пра Менск другой паловы 90‑х

24.07.2026 / 14:33

Nashaniva.com

Выдавецтва «Мяне Няма» адкрыла папярэдні заказ на новы раман Уладзіміра Казлова «Паўднёвы Захад» («Юго-Запад»), які ёсць працягам рамана «Варшава», дзеянне якога заканчваецца летам 1994-га, піша bellit.info.

«У той год пачаўся пераход ад свабоды да няволі. І праз 20 з лішнім гадоў я пішу аб гэтым пераходным перыядзе», — тлумачыць аўтар у анатацыі да кнігі.

За акном здымнага пакоя на Голубева — Менск другой паловы 90-х. Галоўны герой, з якім чытачы сустракаліся ў «Варшаве», працуе журналістам, спрабуе пісаць прозу і думае, як жыць у гэтай краіне. Або не ў гэтай. Фірмовы вербальны мінімалізм, кінематаграфічнасць пісьма і выразныя дэталі часу (ад першага прэзідэнта да першага макдональдса) — «лёгкае» чытво пра складаныя часы. Гэтая кніга ўжо не пра надзеі і чаканні, а пра тое, як павольна і бязлітасна свабода пераўтвараецца ў тое, што потым назавуць «стабільнасцю».

Замовіць «Юго-Запад» можна на сайце выдавецтва Mnnm.store.

Цяпер адкрыты папярэдні заказ — папяровы наклад чакаецца з тыпаграфіі ў жніўні 2026 году. Выдавецтва «Мяне Няма» нагадвае, што перадзамовы вельмі важныя, даюць упэўненасць у чытацкай зацікаўленасці і мажлівасць хутчэй надрукаваць кнігу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула