БЕЛ Ł РУС

У Кобрыне мужчына загінуў падчас начнога пажару ў арандаванай кватэры

24.07.2026 / 15:57

Nashaniva.com

У Кобрыне ў ноч на 24 ліпеня адбыўся пажар у жылым доме на вуліцы Чырвонагвардзейскай, у выніку якога загінуў чалавек. Паведамленне пра ўзгаранне паступіла ў МНС а 4:14.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: aif.by

Пасля прыбыцця на месца здарэння ратавальнікі знайшлі ў кватэры цела мужчыны 1966 года нараджэння. Устаноўлена, што ён жыў у гэтым памяшканні як кватарант.

Цяпер спецыялісты высвятляюць прычыны ўзнікнення пажару, а таксама акалічнасці гібелі мужчыны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула