На Мінск абрынулася моцная залева з градам ВІДЭА
Частка горада стаіць у дзесяцібальных корках.
Скрыншот з відэа
На сталіцу абрынуўся моцны дождж. Сярод затопленых месцаў, напрыклад — поўдзень горада, дзе вуліца Казінца перасякаецца з МКАД. Град і залева таксама зафіксаваныя на відэа ў Сеніцы.
У некаторых месцах зафіксаваныя дзесяцібальныя заторы. «Мінсктранс» паведамляе, што праз падтапленне адбылося спыненне руху аўтобусаў на некалькіх маршрутах.