Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска
Сяржант Андрэй Шабуневіч загінуў разам з радавым Кірылам Кібам.
Андрэй Шабуневіч
Андрэю Шабуневічу 21 год. Ён з Віцебска. Са школы хлопец гуляў у настольны тэніс і займаў прызавыя месцы на ўзроўні горада, мае першы разрад.
Пасля школы Андрэй паступіў у Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж. А як давучыўся, пайшоў служыць у войска на кантракт.
Сёння раніцай на 12‑м кіламетры дарогі Асіповічы — Баранавічы перакуліўся грузапасажырскі вайсковы МАЗ. Кіроўца не ўтрымаў машыну пры павароце, і МАЗ апынуўся ў кювеце. Загінулі два чалавекі.
Чытайце таксама:
Адзін з загінулых сёння вайскоўцаў — 26‑гадовы мінчук Кірыл. Што пра яго вядома
З’явілася відэа няшчасця ў Асіповіцкім раёне, дзе загінулі двое вайскоўцаў, а 14 параненыя