У Брэсце ў аварыі насмерць разбіўся матацыкліст
Увечары 24 ліпеня ў Брэсце адбылося дарожна-транспартнае здарэнне са смяротным вынікам, паведамілі ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Каля 20:00 20‑гадовы кіроўца аўтамабіля Mercedes рухаўся па вуліцы Леніна. На скрыжаванні з вуліцай Дзяржынскага, выконваючы левы паварот, ён не саступіў дарогу сустрэчнаму матацыклу Suzuki, у выніку чаго адбылося сутыкненне.
Кіроўца матацыкла атрымаў смяротныя траўмы і загінуў на месцы здарэння. Яго асоба пакуль устанаўліваецца.