БЕЛ Ł РУС

27‑гадовага тэсціроўшчыка з Кобрына асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» па вяртанні з Польшчы

26.07.2026 / 09:00

Баляслаў Ліманоўскі

Вадзім Багданаў папрацаваў таксістам, а пасля перайшоў у сферу IT.

Вадзім Багданаў. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Вадзім Багданаў нарадзіўся ў 1999 годзе на Брэстчыне, у вёсцы Тэўлі на Кобрыншчыне. Пасля жыў у Кобрыне.

Па сканчэнні школы пайшоў у каледж на манцёра пуці. Пасля атрымаў дыплом бакалаўра тэхнікі і тэхналогіі па кірунку наземных транспартных сістэм.

Некаторы час Багданаў працаваў у Расіі таксістам. Але, мяркуючы па аб'явах пра пошук працы, пасля перайшоў у IT-сферу і пачаў працаваць тэсціроўшчыкам праграмнага забеспячэння. Мяркуючы па яго сацсетках, у 2024 годзе ён пераехаў у Польшчу. Апошнія паведамленні пра яго знаходжанне ў Польшчы датуюцца другой паловай 2025 года.

Вадзім Багданаў

Яго затрымалі напрыканцы мінулага года па вяртанні з-за мяжы і змясцілі ў СІЗА. Брэсцкі абласны суд вынес Вадзіму Багданаву прысуд паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса Беларусі, садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.

Падобна, што хлопцу прысудзілі калонію — анлайн ён так і не выйшаў.

Чытайце таксама:

Былога гукарэжысёра БТ асудзілі да калоніі пасля вяртання з Польшчы

Расіяніна, які жыў у Жлобіне, асудзілі па трох палітычных артыкулах за каментары ў тэлеграме

Уладальніка кампаніі-прадаўца на Wildberries і Ozon асудзілі па палітычнай крыміналцы

Каментары да артыкула