БЕЛ Ł РУС

У ДТЗ з трыма аўтамабілямі ў Быхаўскім раёне адзін чалавек загінуў, пяць у бальніцы

25.07.2026 / 07:06

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў пятніцу а 22:20 на аўтадарозе Р-93 «Магілёў — Бабруйск» паблізу вёскі Гроні.

62‑гадовы кіроўца Rover не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з Toyota, які ад удару таксама сутыкнуўся з аўтамабілем UAZ Patriot, што рухаўся па сустрэчнай паласе.

У выніку ДТЗ кіроўца Rover загінуў на месцы, а двое яго пасажыраў, кіроўца Toyota і двое пасажыраў UAZ Patriot дастаўлены ў бальніцу, паведамляе Міліцыя Магілёўшчыны,

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула