БЕЛ Ł РУС

У Францыі ды Іспаніі праз лясныя пажары эвакуяваныя больш за 220 тысяч чалавек

25.07.2026 / 13:59

Nashaniva.com

У Францыі ў ноч на суботу абвясцілі эвакуацыю з сямі гарадоў побач з Бардо.

Фота: Manu Fernandez / AP

Улады абедзвюх краін вымушаныя пашыраць эвакуацыю насельніцтва праз лясныя пажары, якія пакуль не ўдаецца ўзяць пад кантроль. Да раніцы суботы больш за 60 тысяч чалавек былі эвакуяваныя ў Іспаніі са сталічнага рэгіёну і правінцыі Авіла, паведамілі Бі-бі-сі ў Міністэрстве ўнутраных спраў краіны.

Праз пажары прыпыненая праца Мадрыдскага комплексу далёкай касмічнай сувязі — адной з трох антэнных сістэм, якія дазваляюць НАСА звязвацца з касмічнымі апаратамі на арбіце.

У Францыі ў ноч на суботу абвясцілі эвакуацыю з сямі гарадоў побач з Бардо.

Агульная колькасць эвакуяваных з-за лясных пажараў у Францыі і Іспаніі перавысіла 220 тысяч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула