У Іўеўскім раёне матацыкліст урэзаўся ў грузавік і загінуў
Няшчасце здарылася сёння раніцай.
Каля 8:40 40‑гадовы матацыкліст урэзаўся ў грузавы аўтамабіль МАЗ, які стаяў на дарозе. Мужчына загінуў на месцы здарэння, паведамляе ДАІ.
Загінулы не меў пасведчання адпаведнай катэгорыі, а падчас паездкі быў без моташлема.