БЕЛ Ł РУС

У аварыі ў Батумі загінулі двое беларускіх турыстаў — 43‑гадовая жанчына і 63‑гадовы мужчына

25.07.2026 / 17:42

Nashaniva.com

МЗС Беларусі пацвердзіла гібель двух беларускіх турыстаў у грузінскім Батумі, паведамляе БелТА.

Скрыншот з відэа

«У выніку ДТЗ загінулі двое турыстаў: жанчына 1983 года нараджэння і мужчына 1963 года нараджэння. Яшчэ 12 чалавек з траўмамі сярэдняй і лёгкай ступеняў цяжкасці былі дастаўленыя ў бальніцы», — паведамілі ў МЗС.

Раней пра ДТЗ са смяротным вынікам, якое адбылося зранку 25 ліпеня ў Батумі, паведамілі грузінскія СМІ. Паводле іх сведчанняў, сутыкнуліся аўтобус і легкавік. Ад моцнага ўдару мікрааўтобус перакуліўся, а легкавік рэзнуўся ў сцяну будынка Батумскага ўніверсітэта мастацтваў. У мікрааўтобусе знаходзілася турыстычная група — грамадзяне Беларусі. 

«Мае дзеці павыляталі ў вокны з маршруткі. Жонка вылезла праз люк, а яе сяброўка ад удару загінула. Прыляцелі сёння на адпачынак, і трансфер развозіў іх па гатэлях», — цытуе падпісчык батумскага тэлеграм-канала словы аднаго з пацярпелых турыстаў.

Іншы падпісчык сцвярджае, што транфер турыстаў быў з аэрапорта ў Кутаісі.

Чытайце таксама:

У Батумі трапіў у аварыю мікрааўтобус з беларусамі. Два чалавекі загінулі

«Мы непрыкметна». Як беларусы цяпер едуць у Анапу на адпачынак

Без рахунку, без працы, без дакументаў. Як беларус ужо год жыве ў Грузіі пад пагрозай дэпартацыі

Каментары да артыкула