БЕЛ Ł РУС

Кіроўца рэйсавага аўтобуса спрабаваў вывезці з Беларусі ў Польшчу калекцыю старых банкнот

25.07.2026 / 18:12

Nashaniva.com

37‑гадовы грамадзянін Беларусі будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за спробу незаконнага вывазу з краіны буйной калекцыі старадаўніх банкнот. Парушэнне выявілі супрацоўнікі Брэсцкай мытні ў пункце пропуску «Брэст», піша Дзяржаўны мытны камітэт.

Мужчына ехаў у Польшчу ў якасці кіроўцы рэйсавага аўтобуса па маршруце Брэст — Варшава. Падчас вуснага апытання ён паведаміў, што не мае пры сабе тавараў, якія неабходна дэклараваць.

Аднак пры аглядзе асабістых рэчаў мытнікі знайшлі ў ягоным заплечніку кардонную скрынку са 138 дзяржаўнымі крэдытнымі білетамі розных наміналаў і гадоў выпуску.

Паводле заключэння мытнага эксперта, 136 банкнот адносяцца да культурных каштоўнасцяў, паколькі яны былі створаныя больш за сто гадоў таму. Агульны кошт калекцыі ацэнены прыкладна ў 1,6 тысячы рублёў.

У дачыненні да мужчыны распачаты адміністрацыйны працэс паводле часткі 1 артыкула 15.5 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Мытныя органы нагадваюць, што пры выездзе з Беларусі ўсе культурныя каштоўнасці падлягаюць абавязковаму мытнаму дэклараванню. Для іх законнага вывазу неабходна атрымаць дазвол Міністэрства культуры, які пацвярджае, што перамяшчэнне прадметаў не нанясе шкоды гісторыка-культурнай спадчыне краіны.

Чытайце таксама:

З Беларусі ў Польшчу спрабавалі вывезці старыя банкноты

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма

Банкамат не прыняў у мінчанкі 100‑рублёвыя купюры. Ва ўсіх банкнот аказалася адна асаблівасць

Каментары да артыкула