БЕЛ Ł РУС

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе

25.07.2026 / 20:48

Nashaniva.com

Штогод толькі ў краінах ЕС праз рыбацкія снасці ў вадаёмы трапляе 4800 тон свінцу. А гэты метал вельмі таксічны для экасістэм, асабліва для водных, піша тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».

Свінцовыя рыбалоўныя грузілы. Фота ілюстрацыйнае

Свінец выклікае вострае і хранічнае атручэнне ў дзікіх жывёл і людзей. Вадаплаўныя птушкі атручваюцца ім, заглынаючы страчаныя рыбакамі грузілы са дна: яны прымаюць іх за каменьчыкі-гастраліты, неабходныя для працы страўніка.

У Еўрапейскім Саюзе ў межах рэгламенту REACH уведзена забарона на продаж свінцовых рыбалоўных грузілаў і прылад.

У той жа час альтэрнатывы свінцу існуюць і даўно працуюць у краінах, дзе свінец забаронены:

У Беларусі самая папулярная альтэрнатыва свінцу — вальфрам. Яго можна знайсці амаль у кожнай спецыялізаванай краме і на маркетплэйсах. У апошніх таксама можна знайсці стальныя, чыгунныя і латунныя грузілы.

Чытайце таксама:

Рыбакі злавілі на Прыпяці сома, але не думалі, што яго могуць скрасці

Пластыкавыя бутэлькі могуць не толькі засмечваць акіян, але і ратаваць жыцці дэльфінаў

Рыбалоў пад Віцебскам лавіў рыбу, а злавіў труп

У Беларусь не далі ўвезці вялікую партыю рыбалоўных снасцяў з Расіі

Каментары да артыкула