Пяцёра альпіністаў загінулі на Эльбрусе
Група з сямі грамадзян Босніі і Герцагавіны ўзыходзіла на Эльбрус, калі на вышыні больш за 5100 метраў некалькім удзельнікам стала кепска.
Як піша канал 112, адзін з альпіністаў здолеў самастойна спусціцца па дапамогу, пасля чаго распачалася начная пошукава-выратавальная аперацыя.
Супрацоўнікі МНС выратавалі двух удзельнікаў узыходжання і перадалі іх медыкам.
Яшчэ пяцёра альпіністаў загінулі. Целы двух знаходзяцца на вышыні 5350 метраў, эвакуяваць іх пакуль немагчыма праз умовы надвор’я.
Пошукі яшчэ трох загінулых працягваюцца.