У Брэсцкай вобласці пройдуць вучэнні тэрытарыяльнай абароны
З 26 да 28 ліпеня ў Маларыцкім і Драгічынскім раёнах Брэсцкай вобласці адбудуцца вучэнні з сіламі тэрытарыяльнай абароны з удзелам народнага апалчэння, паведамляе прэс-служба Мінабароны.
Падчас вучэнняў ваеннаабавязаныя адпрацуюць комплекс задач, у тым ліку барацьбу з дыверсійнымі групамі.
Асобная ўвага будзе нададзеная выкарыстанню дронаў ды абароне ад іх.
У ходзе падрыхтоўкі падраздзяленні тэрытарыяльных войск абсталююць і падрыхтуюць агнявыя пазіцыі ў раёнах выканання задач. Таксама да вучэнняў прыцягнуць міліцыянтаў, атрады народнага апалчэння і іншыя мясцовыя арганізацыі, паведамляе Мінабароны.