БЕЛ Ł РУС

Мінчанка прывезла ў чамадане з Занзібара гекона і шукае яму новы дом

26.07.2026 / 11:19

Nashaniva.com

Беларуска вярнулася з адпачынку на Занзібары і падчас распакоўкі рэчаў выявіла ў сваім чамадане нечаканы сувенір — маленькага гекона.

Дзяўчына апублікавала фота малога турыста ў Threads і падзялілася гісторыяй: «Зляталі на Занзібар. Вярнуліся дадому. Разбіраем чамадан — а адтуль выходзіць ГЕКОН. То-бок мы куплялі квіткі, праходзілі пашпартны кантроль, ляцелі некалькі гадзін… а гэты таварыш проста абраў тарыф «багаж». Цяпер тэрмінова шукаем, куды ўладкаваць нашага нелегальнага турыста, бо беларускі клімат відавочна не ўваходзіў у яго планы».

Паводле слоў аўтаркі, у гатэлі такія яшчаркі спрытна бегалі па сценах і лавілі камароў.

У каментарыях карыстальнікі пачалі актыўна прапаноўваць варыянты, што рабіць з незвычайным госцем, і жартаваць з яго прыгод:

«Пралічыўся, але дзе. Думкі гекона».

«Без ведання мовы яму будзе складана».

Некаторыя прапаноўвалі пакінуць гекона проста ў кватэры:

«У нас яны проста дома жывуць, самі кормяцца, у гэтым годзе тры штукі. Можна проста выпусціць, хай тусуецца».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула