БЕЛ Ł РУС

У Латвіі прыбяруць дарожныя знакі, якія ўказваюць на Беларусь і Расію

26.07.2026 / 13:02

Nashaniva.com

У Латвіі прызналі неабавязковым захаванне дарожных знакаў, якія паказваюць кірунак на населеныя пункты Расіі і Беларусі. Аб гэтым заявіў міністр сувязі Рыхардс Казлаўскіс, піша Delfi. Ён падкрэсліў, што адпаведны даклад ужо падрыхтаваны і перададзены на разгляд у Кабінет міністраў.

Казлаўскіс зазначыў, што Мінсувязі гатовае да рэалізацыі гэтага праекта і чакае ўключэння пытання ў парадак дня Дзяржканцылярыі.

«Канечне, ёсць выдаткі, але мы гатовыя да гэтага. На дадзены момант я не бачу неабходнасці ў рэкамендацыях у гэтым кірунку [Беларусі і Расіі]. Гэта не абавязкова», — сказаў Рыхардс Казлаўскіс.

Замена знакаў будзе адбывацца паступова ў межах бягучага абслугоўвання і рамонту дарог, першачаргова там, дзе знакі ўжо састарэлі.

Паводле даных кампаніі Latvijas Valsts ceļi, на дзяржаўных дарогах Латвіі выяўлена 235 указальнікаў, дзе згадваюцца населеныя пункты РФ і РБ.

Агульны кошт поўнай замены або частковага карэктавання знакаў ацэньваецца прыблізна на 120 тысяч еўра.

Мінсувязі падкрэслівае, што паступовае адмова ад назваў населеных пунктаў РФ і РБ ніяк не ўплывае на функцыянальнасць маршрутаў ці бяспеку руху. Кампанія Latvijas Valsts ceļi павінна правесці асноўныя працы пры спрыяльных умовах надвор’я не пазней за 30 верасня гэтага года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула