БЕЛ Ł РУС

Жыхарка Магілёва купіла ў «Грыне» сушы з лічынкамі

26.07.2026 / 15:55

Nashaniva.com

«Калі хочаце сушы з дадатковым бялком у падарунак, то вам можна купіць трэндавыя сушы ў тубусе».

Фота: сацсеткі

Жыхарка Магілёва купіла ў краме сушы з лічынкамі.

«Магілёў! Калі хочаце сушы з дадатковым бялком у падарунак, то вам можна купіць трэндавыя сушы ў тубусе. Кошт каля 20 р. Куплялі ў «Грын», а ўражанняў на столькі, што сушы нават есці не хочацца больш!» — напісала ў сацсетках жанчына.

На фота на водарасцях норы, у якія закручаны сушы, бачна нешта белае. Але жанчына кажа, што гэта не рыс, як можна падумаць — лічынкі рухаліся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула