БЕЛ Ł РУС

Тры самыя чыстыя пляжы Мінска

26.07.2026 / 16:20

Nashaniva.com

Санітарна-эпідэміялагічная служба Мінска назвала тры самыя чыстыя сталічныя пляжы. Гэта пляж № 8 Заслаўскага вадасховішча (Мінскага мора), пляжы № 6 і № 7 вадасховішча Дразды. 

Пляж на Мінскім моры. Фота: Яндэкс Карты

Там з пачатку гэтага купальнага сезона не зафіксавалі ніводнага парушэння санітарных норм.

Цяпер у Мінску пад пастаянным кантролем санітарнай службы знаходзяцца 23 пляжы ў пяці зонах адпачынку: восем — на Заслаўскім вадасховішчы, шэсць — на Драздах, шэсць — на Цнянскім вадасховішчы, два — на Крыніцы і адзін — на Камсамольскім возеры, піша БелТА.

Там ацэньваюць якасць вады, у тым ліку бяруць пробы на ўтрыманне кішэчнай палачкі.

Па стане на канец ліпеня купанне для дзяцей абмежавана толькі на пляжы № 2 Цнянскага вадасховішча. Дарослым там купацца можна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула