БЕЛ Ł РУС

Пуцін паабяцаў маракам, што Расія пераможа ў вайне

26.07.2026 / 19:41

Nashaniva.com

«У мяне няма сумневаў ні на секунду».

Уладзімір Пуцін на сустрэчы з ваеннымі маракамі ў Пецярбургу ў Дзень ВМФ. Фота: kremlin.ru

Уладзімір Пуцін сустрэўся з ваеннымі маракамі ў Пецярбургу ў Дзень ВМФ і запэўніў іх, што Расія пераможа ў вайне з Украінай.

«Вось у нас скончыцца СВА… А гэта скончыцца, безумоўна, рана ці позна», — казаў ён.

Адзін з матросаў звярнуўся да Пуціна: «Зробім усё, каб вораг быў разбіты, а перамога была за намі».

«Так і будзе, сумневаў няма. У мяне няма сумневаў ні на секунду», — адказаў Пуцін.

На гэтай сустрэчы прэзідэнт Расіі таксама паведаміў, што краіна вымушаная накіроўваць значныя рэсурсы на дасягненне мэт вайны і назваў гэта апраўданым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула