БЕЛ Ł РУС

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

26.07.2026 / 21:21

Nashaniva.com

Той выйшаў на прыпынку, каб адрамантаваць аўтобус.

Фота: ДАІ Мінска

Здарылася ўсё 26 ліпеня ў Мінску на прыпынку «Трасцянецкі». 60‑гадовы кіроўца аўтобуса «МАЗ» праз няспраўнасць спыніўся і паспрабаваў сам адрамантаваць аўтобус. Але не выключыў рухавік і перадачу і не ўключыў стаяначны тормаз — і аўтобус наехаў на яго.

Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы, паведаміла ДАІ Мінска.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула