БЕЛ Ł РУС

Ратавальнікі ў Віцебску выцягнулі з канавы хлопчыка, які там тануў

27.07.2026 / 07:26

Nashaniva.com

Увечары 26 ліпеня на лінію 112 паступіла паведамленне пра дзіця, якое танула на вуліцы 33‑й Арміі, паведаміла МНС.

Пасля таго, як ратавальнікі прыбылі на месца здарэння, яны ўбачылі хлопчыка ў канаве, зарослай кустамі.

Дзіця вярталася дадому і вырашыла скараціць шлях праз канаву, але паслізнулася і ўпала ў ваду.

Работнікі МНС дасталі хлопчыка на бераг. Ён не пацярпеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула