БЕЛ Ł РУС

У Кіеве назвалі колькасць узятых у палон беларусаў

27.07.2026 / 11:17

Nashaniva.com

У Каардынацыйным штабе Украіны ў пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі ўпершыню з пачатку поўнамаштабнай расійскай вайны назвалі лік грамадзян Беларусі, якія ваявалі на баку Расіі і трапілі ва ўкраінскі палон, піша «Свабода». 

«На ліпень 2026 году ў месцах утрымання ваеннапалонных ва Украіне знаходзяцца 22 грамадзяніны Беларусі. Пачынаючы з 2022 году, 7 беларусаў, якія мелі таксама і расійскае грамадзянства, абмянялі на грамадзян Украіны, якія знаходзіліся ў расійскім палоне», — паведаміў кіраўнік сакратарыяту Каардынацыйнага штабу Багдан Ахрыменка ў адказе на афіцыйны запыт «Свабодзе».

У той жа час Багдан Ахрыменка не адказаў на пытанне, ці звярталіся ўлады Беларусі да Украіны наконт вызвалення беларусаў і ў якім фармаце.

Раней абмен грамадзян Беларусі ажыццяўляўся ў межах расійска-ўкраінскіх абменаў, што адбываліся на беларускай тэрыторыі.

Украінскі бок кожны раз звяртаў увагу, што беларусаў перадавалі Расіі, аднак вядомы прынамсі адзін факт, калі перададзенага палоннага — былога байца Сіл спэцаперацый Беларусі Максіма Зязюльчыка пасля вызвалення з украінскага палону асудзілі паводле артыкулаў 133 і 356 Крымінальнага кодэкса Беларусі (найміцтва і здрада дзяржаве адпаведна). Пакаранне Зязюльчык адбывае ў папраўчай калоніі №17 у Шклове (Магілёўская вобласць).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула