БЕЛ Ł РУС

Зваршчык з Оршы загінуў на вайне. Жонка два гады білася за грабавыя — і ўсё ж выбіла іх

27.07.2026 / 15:43

Nashaniva.com

Андрэю Гарбатоўскаму было 57 гадоў.

Андрэй Гарбатоўскі

У чэрвені 2026 года адзін з раённых судоў Стаўрапальскага краю Расіі ўсё ж пагадзіўся выплаціць Алене Шык каля $38 тысяч за яе загінулага мужа.

Андрэй Гарбатоўскі нарадзіўся ў 1967 годзе ў Оршы, а шлюб пара рэгістравала ў Калодзішчах пад Мінскам. У сацсетках Гарбатоўскага месцам пражывання па-ранейшаму пазначаны Мінск.

Аднак насамрэч на нейкім этапе жыцця ён перабраўся ў Расію, працаваў зваршчыкам у Маскоўскай будаўнічай кампаніі. А пасля пасяліўся ў нейкім пасёлку ў Ізабільненскай акрузе Стаўрапальскага краю, аднак жыў там без рэгістрацыі.

Таму калі беларус пайшоў на вайну і загінуў там (як мяркуецца, 2 кастрычніка 2024 года), то жонка засталася ні з чым — калі няма рэгістрацыі па месцы жыхарства, то і грошы не дадуць. Больш за год Алена Шык білася за грабавыя і ўсё ж змагла пераканаць чыноўнікаў.

У Гарбатоўскага была і першая жонка, ад шлюбу з ёй у беларуса засталіся дачка і сын.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула