БЕЛ Ł РУС

«Не будзем звяртаць увагу на лімітрофаў». Юрась Зянковіч запусціў уласнае медыя, не ведаючы, што гэтаксама называецца сайт пазнякоўцаў

27.07.2026 / 16:35

Nashaniva.com

Зянковіч адмаўляецца пераймяноўвацца: «Тым, хто чытае наш канал, Зянон абсалютна нецікавы».

Юрась Зянковіч злева. Фота: Белсат. Зянон Пазняк справа

Былы палітвязень Юрась Зянковіч абвясціў аб стварэнні медыя Varta, арыентаванага на беларусаў ЗША.

«Жывеш у Амерыцы, сочыш за Беларуссю, але не хочаш штодня перакопваць дзясяткі сайтаў і каналаў? Кожную раніцу тут будзе кароткі агляд галоўных падзей у ЗША, Беларусі і свеце. Не проста спіс навінаў, а тлумачэнне: што адбылося, чаму гэта важна і як гэта можа закрануць беларуса ў Амерыцы.

Што праўда, каментатары адразу ж патлумачылі яму, што існуе амаль аднайменнае медыя — Warta.media. Яго ў 2025 годзе запусцілі пазнякоўцы. Рэсурс працуе пад слоганам «Беларускае нацыянальнае медыя». Па падліках Similarweb.com, у чэрвені 2026 года на сайт заходзіла менш за 50 карыстальнікаў на дзень. 

Зянковіч пра ўсё гэта не ведаў, але не бачыць бяды. Ён пачытаў пазнякоўскую «Варту» і вынес строгі прысуд:

«Па-першае, мы нічога не парушаем, бо працуем у ЗША, а не ў Польшчы. Па-другое, няпоўныя 500 пастоў за тры гады — ахранець сабе якое СМІ! Гэта больш падобнае на аўтарскую калонку, чым «нацыянальнае медыя». Мы за месяц, думаю, больш напішам.

Так што не будзем звяртаць увагу на лімітрофаў. У нас з Z! нават чытацкія аўдыторыі розныя: тым, хто чытае наш канал, Зянон абсалютна нецікавы. І наадварот. Мне асабіста нашае мота «Варта чытаць «Варту» вельмі падабаецца, і мяняць мы нічога не будзем».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула