Маланка магла падпаліць дом у Лідскім раёне
Здарэнне адбылося ўчора ў Бярозаўцы а 16:20.
У прыватным доме ў 2‑м Заводскім завулку здарыўся пажар. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС з-пад даху ўжо валіў густы дым.
Ратавальнікі ліквідавалі пажар. Агнём былі пашкоджаныя дах, перакрыцце, гарышча і маёмасць у доме.
Прычына надзвычайнага здарэння высвятляецца. Паводле адной з версій, узгаранне магло адбыцца ў выніку ўдару маланкі.