БЕЛ Ł РУС

Пацярпелую ў ДТЗ у Батумі беларуску прааперавалі, яна ўжо дома

29.07.2026 / 07:38

Nashaniva.com

Беларусы, якія пасля аварыі 25 ліпеня ў Батумі трапілі ў Рэспубліканскую клінічную лякарню ў гэтым горадзе, усе выпісаныя. Пра гэта «Белсату» распавёў доктар-траўматолаг, доктар медыцынскіх навук Давід Мікелаішвілі.

Рэспубліканская клінічная бальніца ў Батумі, Грузія. Фота: brchospital.ge

«Яна паступіла да нас у здавальняльным стане, быў пералом ключыцы, — сказаў Давід Мікелаішвілі. — Праапераваў, яна ўжо дома ў Беларусі».

 Паводле траўматолага, аперацыя была стандартнай, без ускладненняў.

Мікрааўтобус з беларускімі турыстамі трапіў у ДТЗ у суботу раніцою, калі ў яго ўрэзалася легкавая машына, што, паводле папярэдніх звестак, ехала на вялікай хуткасці. уцякаючы ад паліцы. Пасля ўдару мікрааўтобус перакуліўся. Сведкі паведамлялі, што некаторыя пасажыры вылецелі з салону. На гэтым мікрааўтобусе беларускіх турыстаў везлі з аэрапорту ў гатэль.

Пацярпелых даставілі ў розныя клінікі Батумі. У аварыі загінулі двое беларускіх грамадзянаў: 43‑гадовая Алена Сахацкая і 63‑гадовы мужчына.

Чытайце таксама:

У аварыі ў Батумі загінулі двое беларускіх турыстаў — 43‑гадовая жанчына і 63‑гадовы мужчына

Каментары да артыкула